Спецслужбы Нідэрландаў паводле падазрэння ў шпіянажы на карысць замежнай дзяржавы арыштавалі пілота знішчальніка F-16 нацыянальных вайскова-паветраных сілаў.

37-гадовы мужчына вінаваціцца ў перадачы дзяржаўнай таямніцы. Арышт, пра які стала вядома сёння, быў здзейснены 17 сакавіка, паведамляе «РИА Новости».

Фармальныя абвінавачанні лётчыку будуць выстаўленыя 9 чэрвеня.

Інфармацыйны партал DutchNews.nl, са спасылкай на газету Telegraaf, паведамляе што пілот абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць Беларусі, «з грамадзянінам якой ён збіраўся весці бізнэс».

Прадстаўнік галандскай пракуратуры не стаў каментаваць гэтыя цверджанні «ў інтарэсах следства і ў сілу далікатнасці пытання з дыпламатычнага пункту гледжання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?