Нацыянальная авіякампанія «Белавія» набыла ў аператыўны лізінг чарговы самалёт амерыканскай вытворчасці Boeing 737/300. Гэта ўжо чацвёрты самалёт гэтай мадыфікацыі, які папоўніць паветраны флот авіяперавозчыка.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе авіякампаніі, чакаецца, што паветранае судна прыбудзе ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» 29 красавіка ў 15 гадзін. Самалёт прызначаны для перавозкі 149 пасажыраў з прадастаўленнем абслугоўвання ў эканамічным і бізнес-класах. Па сваіх тэхнічных характарыстыках самалёт можа выконваць сярэднемагістральныя палёты на адлегласць да 4.400 км з максімальнай крэйсерскай хуткасцю 910 км/ч.

Паветранае судна плануецца выкарыстоўваць пераважна на чартарных рэйсах авіякампаніі. Самалёт прайшоў поўны неабходны агляд з боку спецыялістаў і адпавядае ўсім міжнародным стандартам бяспекі.

Паводле слоў генеральнага дырэктара авіякампаніі Анатоля Гусарава, «Белавія» стварае «дастойную канкурэнцыю замежным авіякампаніям, чыя прысутнасць на беларускім рынку з кожным годам павялічваецца». Набыццё новых паветраных суднаў сведчыць аб тым, што кампанія не губляе свае пазіцыі, а наадварот, дынамічна развіваецца, удасканальваецца, адзначае кіраўнік авіякампаніі.

Цяпер паветраны флот «Белавія» налічвае шэсць самалётаў Boeing 737/500, чатыры Boeing 737/300, чатыры CRJ-100/200, тры ТУ-154 М.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?