Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ №176 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў". У адпаведнасці з дакументам грамадзянам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, дадзена права на 50-працэнтную зніжку з кошту праезду на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі) штогод з 1 мая па 30 верасня.

Гэта права рэалізуецца на падставе праязных дакументаў (білетаў), што выдаюцца арганізацыямі пасажырскага транспарту, пры прад'яўленні пенсійных пасведчанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?