У Беларусі магчымы рэзкі рост беспрацоўя і ўзнікненне сацыяльнай напружанасці ў выпадку захавання існуючай сітуацыі на валютным рынку,

 Жыццё ў чарзе, гэтым разам па валюту, фота Сяргея Гудзіліна.

Жыццё ў чарзе, гэтым разам па валюту, фота Сяргея Гудзіліна.

лічыць дырэктар Навукова-даследчага інстытута Мінпрацы і сацабароны насельніцтва Беларусі Святлана Шаўчэнка.

«Рэзкі рост беспрацоўя магчымы, калі не будзе вырашана самае галоўнае на сённяшні дзень пытанне — стварэнне ўмоў для свабоднага канвертавання беларускага рубля», — заявіла С. Шаўчэнка агенцтву «Інтэрфакс-Захад». З іншага боку яна заўважыла: «гледзячы аб якім беспрацоўі весці гаворку — пра афіцыйнае або схаванае».

Яна таксама лічыць, што «гэтае пытанне неабходна вырашыць на працягу мая, інакш сітуацыя можа перарасці ў стадыю сацыяльнай напружанасці». «Я думаю, што ўрад ўсведамляе праблему і актыўна займаецца яе рашэннем», — дадала эксперт.

Нагадаем, што ўчора старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі (Белстата), старшыня Рады па развіцці прадпрымальніцтва Уладзімір Зіноўскі, выступаючы на канферэнцыі па пытаннях лібералізацыі беларускай эканомікі, заявіў, што

праз праблемы на валютным рынку 600 тысяч работнікаў па ўсёй краіне часова прыпынілі сваю дзейнасць [што складае 12% ад занятых у эканоміцы -- 4,7 млн].

Ён растлумачыў, што гэта звязана, у тым ліку, і «з курсавымі пытаннямі». «Пытанне гэтае, безумоўна, вырашыцца, і даволі хутка, бо гэта нельга зацягваць», — сказаў кіраўнік Белстата.

Каментуючы сёння заяву Зіноўскага С. Шаўчэнка зазначыла, што гэтая сітуцыя склалася ў красавіку і далейшая

кансервацыя сітуацыі на валютным рынку толькі пагоршыць праблемы занятасці.

«Праблема пагаршаецца тым, што ў гэтай сітуацыі звужаецца кола арганізацый, якія гатовыя даць працоўныя месцы. Напрыклад, праблемы з занятасцю ў вытворчасці вядуць да аналагічных праблем у гандлі. Усе сектары эканомікі вельмі цесна ўзаемазвязаныя, і вырашыць праблему будзе вельмі складана без забеспячэння магчымасці вольнага набыцця канверсоўнай замежнай валюты».

Эксперт мяркуе, што

дэвальвацыя беларускага рубля ў гэтай сітуацыі з’яўляецца найменшым злом.

«Калі будзе магчымасць купіць замежную валюту нават па завышаным курсе — гэта здыме напружанасць з занятасцю», — сказала яна.

С. Шаўчэнка ўпэўненая, што «гэты працэс можа хутка спыніцца, калі з’явіцца замежная валюта».

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?