Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2—8°С, па поўдні да плюс 11°С; максімальная днём плюс 12—18°С, па Брэсцкай і Гомельскай абласцях да плюс 22°С.

У Мінску ў суботу, 30 красавіка, кароткачасовы дождж. Вецер паўночна-ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6—8°С, максімальная днём плюс 13—15°С.

1 мая на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночны 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2—9°С; максімальная днём плюс 10—17°С, па паўднёвым усходзе да плюс 20°С.

2 мая воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1—8°С, па паўночным захадзе месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С; максімальная днём плюс 8—15°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?