29 красавіка на праспекце Незалежнасці адзін Citroen пратараніў другога.

Сур’ёзнае ДТЗ адбылася а 9-й раніцы на перасячэнні праспекта Незалежнасці і вуліцы Валгаградскай. Там сутыкнуліся тры легкавіка. Момант сутыкнення зафіксаваў відэарэгістратар аднаго з аўтамабіляў што знаходзіўся ў той момант на праспекце. З відэа бачна, што Citroen C4 Grand Picasso выязджаў з Валгаградскай на праспект на зялёнае святло. У гэты ж момант з боку цэнтра на чырвонае паспрабаваў праскочыць Citroen C4. У выніку ён ударыў Grand Picasso ў правае задняе кола, ад чаго той перавярнуўся. Пры гэтым, перакулены аўтамабіль ударыўся ў Fiat Punto, які выязджаў на праспект з вуліцы Макаёнка.

Як паведамляе партал Onliner.by са спасылкай на супрацоўнікаў ДАІ, дапамога спатрэбілася пасажырцы Citroen C4, кіроўца якога справакаваў аварыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?