Чэмпіянат свету па хакеі пачаўся з сенсацыі. Германія перамагла Расію
Выйгрыш быў абсалютна заслужаны.
Сёння ў славацкіх гарадах Браціслава і Кошыцы пачаўся 75-ы чэмпіянат свету па хакеі. Бярэ ўдзел у ім і зборная Беларусі. Свой стартавы матч каманда Эдуарда Занкаўца правядзе вечарам супраць канадцаў (21:15).
Тым часам, у матчы адкрыцця расіяне сустракаліся з немцамі. І тут грымнула першая сенсацыя. Немцы ні ў чым не саступілі майстравітым расіянам.
Як вынік, Грайлінгер і Раймер закінулі па шайбе ў другім і трэцім перыядах адпаведна. Расія не змагла закінуць ніводнай. Перамога за немцамі — 2:0.
ЗП
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ