29 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе разглядалася скарга Мікіты Ліхавіда на прысуд Партызанскага суду, паводле якога актывіста асудзілі на 3,5 гады зняволення.
Вынік — прысуд пакінулі без змены. «Адвакат хадайнічала, каб Мікіту прывезлі ў суд. Суддзі параіліся хвіліну і адмовілі», — паведаміла маці актывіста Алена Ліхавід.

«Потым пачала выступаць адвакат. Болей за гадзіну яна гаварыла, вельмі пераканаўча даказвала, што прысуд трэба адмяніць. Я паглядзела на аднаго з суддзяў, і ў нейкі момант мне падалося, што вось яно! На ягоным твары быццам было напісана, што ён усё разумее і з усім згодны. Але яны зноў пайшлі ў пакой для парадаў, і калі праз 20 хвілінаў выйшлі, то я зразумела, што надзея была прывідная».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?