Гомельскі гарвыканкам адклікаў свой дазвол на правядзенне ў горадзе апазіцыйнага мітынгу.

29 красавіка ў гарвыканкам быў выкліканы старшыня абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка, якому паведамілі пра немагчымасць правядзення запланаванага на 1 мая мітынгу.

Нагадаем, першапачаткова гомельскія ўлады, упершыню за сем гадоў, дазволілі правядзенне ў горадзе апазіцыйнага масавага мерапрыемства.

Гомельскія апазіцыянеры назвалі гэта «цудам», бо гэта была першая дазволеная акцыя апазіцыі ў горадзе за 9 гадоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?