Заснавальнік рэсурсу WikiLeaks Джуліян Асанж даў эксклюзіўнае інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today, у якім назваў сацыяльную сетку Facebook «найвялікшым у гісторыі інструментам для шпіянажу».

Асанж лічыць, што Facebook аўтаматычна збірае канфідэнцыйныя дадзеныя зарэгістраваных на сайце карыстальнікаў, а пазней гэтая інфармацыя трапляе да спецслужбаў ЗША.

«Facebook — гэта найвялікшая шпіёнская машына, калі-небудзь створаная людзьмі»,
 — сказаў заснавальнік Wikileaks у інтэрв’ю тэлеканалу.

«Тут мы маем справу з самай поўнай базай дадзеных аб людзях, іх стасунках адно з адным, іх імёнах, адрасах пражывання, іх асабістых сувязях і сваяках», — заявіў Асанж, дадаўшы, што ўся гэтая інфармацыя даступная для амерыканскай разведкі.

На думку Асанжа, акрамя Facebook аналагічную функцыю выконваюць сэрвісы Google і Yahoo.

«Facebook, Google, Yahoo — ва ўсіх гэтых буйных амерыканскіх кампаній ёсць убудаваны інтэрфэйс для выкарыстання амерыканскай разведкай», — заявіў Джуліян Асанж. «Падобныя праграмы могуць па-рознаму выкарыстоўвацца кімсьці ў сваіх мэтах, але ва ўсіх іх ёсць адмысловы інтэрфэйс, які быў распрацаваны спецыяльна для таго, каб яго выкарысталі амерыканскія разведслужбы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?