Балгарыя выклікала на радзіму 13 паслоў у замежных дзяржавах,
паведамляюць балгарскія СМІ са спасылкай на МЗС.

Па словах прадстаўніка МЗС Веселы Чэрневы, гэтыя дыпламаты за часамі, калі краіна належала да сацыялістычнага блоку, супрацоўнічалі са спецслужбамі. Як патлумачыла Чэрнева, гэтыя дзеянні нельга назваць афіцыйным адкліканнем паслоў, бо гэта можа зрабіць толькі прэзідэнт.

У снежні мінулага года прэм’ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў запатрабаваў адклікаць 41 пасла краіны, а таксама яшчэ чатырох высокапастаўленых дыпламатаў, пасля таго як у выніку афіцыйнага расследавання высветлілася, што яны былі сакрэтнымі агентамі спецслужбаў.

Сярод тых, хто быў звязаны са спецслужбамі, паводле дадзеных парламенцкай камісіі, апынуліся паслы ў Лондане, Берліне, Рыме, Маскве і Токіа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?