Адзін з іх «упрыгожвае» плошчу Перамогі.
Адзін з перагорнутых сцягоў «упрыгожвае» плошчу Перамогі.
Плюралізм на вуліцы Казлова: адзін сцяг вісіць слушна, другі — не.
Усіх пераплюнуў Навукова-прыктычны цэнтр па харчаванні: тут два з чатырох сцягоў вісяць дагары нагамі.
Незалежнасці, 19.
Мінск традыцыйна ўпрыгожылі да майскіх святаў. Тэматычныя плакаты, што нагадваюць пра май 1945-га, рознакаляровыя палотнішчы і дзяржаўная сімволіка. Не абышлося і без звыклых ужо для беларусаў кур’ёзаў, калі дзяржаўныя сцягі вывешваюцца дагары нагамі. Вось толькі гэтым разам такіх «няправільных» сцягоў незвычайна шмат.
Толькі на плошчы Перамогі і прылеглых да яе вуліцах карэспандэнт «НН» зафіксаваў тры выпадкі няслушнага вывешвання дзяржаўнага сцяга. Так, адзін з іх лунае над уваходам ў кавярню «Бярозка», што акурат насупраць стэлы на плошчы Перамогі.
Паміж крамай «Мясная дзяржава» (былы «Кавалачак») і цырульняй «Ясь і Яніна», што на вуліцы Казлова, вісяць два сцяга, пры гэтым адзін вісіць правільна, другі — не. Такі сабе плюралізм. Падобны падыход практыкуе Навукова практычны цэнтр па харчаванні НАН Беларусі на ўсё той жа вуліцы Казлова. Тут над уваходам ва ўстанову вывесілі ажно чатыры сцягі, два з якіх вісяць дагары нагамі ад мінулага тыдня. У параўнанні з гэтым вывешаны на праспекце Незалежнасці, 19 адзіночны сцяг выглядае куды больш сціпла.
Акрамя таго, у байнэце можна адшукаць здымкі няправільна вывешаных сцягоў у раёне Трактарнага завода і ў Серабранцы. Каля МТЗ «няправільны» сцяг ужо прыбралі.





