Мінскі гаспадарчы суд адмовіў у пазове грамадскай арганізацыі «БНФ «Адраджэньне» і Партыі БНФ. Пазоўнік прасіў прымусіць камунальныя службы Савецкага раёна заключыць дамову аб арэндзе памяшкання на праспекце Машэрава.

У часе пасяджэння юрыст Уладзімір Лабковіч даводзіў няслушнасьць прэтэнзій ЖРЭА Савецкага раёна да ПБНФ і БНФ «Адраджэньне».

Лабковіч таксама заявіў: супрацоўнікі камунальных службаў не хавалі таго факту, што каманда скасаваць арэнду на памяшканне Ўправы паступіла з Мінгарвыканкама.

У Мінгарвынкаме, у сваю чаргу, спаслаліся на загад з Адміністрацыі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?