Сёння вызначыліся ўсе супернікі зборнай Беларусі ў турніры за выжыванне на чэмпіянаце свету па хакеі ў Славакіі. Да зборнай Славеніі далучыліся каманды Латвіі і Аўстрыі, што занялі ў сваіх групах 4-я месцы.

Латвійцы сёння па булітах прайгралі Даніі 2:3, а аўстрыйцы пацярпелі буйную паразу ад Нарвегіі -- 0:5.

Нагадаем, што зборная Беларусі заняла ў сваёй групе 4-е месца, прайграўшы ўсе тры гульні.

Расклад гульняў зборнай Беларусі ў турніры на выжыванне.

5 мая (чацвер): Беларусь -- Аўстрыя (пачатак у 17:15),

7 мая (субота): Беларусь -- Латвія (13:15)

8 мая (нядзеля): Беларусь -- Славенія (21:15).

Каб застацца ў эліце сусветнага хакея, беларусам трэба заняць 13 ці 14-е месцы (фінішаваць першымі ці другімі ў групе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?