…іўсё-ткі вырашыў напісаць, бо артыкул можа стаць прэцэдэнтным, бо ахайванне патрыётаў Беларусі, хамства няхай будзе прэрагатывай цяперашняй улады і тых, хто на паслугах у яе, бо і ў нашай краіне трэба калі не быць палікарэктным, дык мець пачуццё меры, вытрымліваць належны тон. Я — пра артыкул Алеся Акуліча «Пралетар на Парнасе: Цішка Гартны», надрукаваны ў «Літаратурнай Беларусі» (газета «Новы Час» за 25 сакавіка 2011).
Аўтар артыкула і рэдакцыя ва «ўрэзцы» да яго вырашылі паказаць urbi et orbi, «якой сёння бачыцца асоба першага «бацькі» Савецкай Беларусі» Змітра Жылуновіча (Цішкі Гартнага). Каму бачыцца — гэта іншае пытанне.
Пачну з самага элементарнага — з падачы фактаў. Бо шмат фактаў з біяграфіі Жылуновіча аўтар спрабуе выкарыстаць супраць яго.
«…малаграматны гарбар (адну зіму слухаў «дарэктара», прайшоў двухкласную вучэльню)…».
Як для хлопца з беднай сялянскай сям’і, Зміцер Жылуновіч атрымаў прыстойную адукацыю. Двухкласнае народнае вучылішча — гэта 5–6 гадоў навучання. Такую першапачатковую адукацыю атрымалі таксама Ян Луцэвіч (Янка Купала) і Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас).
Жылуновіч мог бы пры належнай пратэкцыі стаць пісарам у
Каталік Луцэвіч пасля вучылішча не меў права паступаць у настаўніцкую семінарыю, а праваслаўны Міцкевіч паступіў. Жылуновіч таксама спрабаваў стаць семінарыстам, але не прад'явіў свидетельства о благонадежности.
Далей А. Акуліч апавядае пра тое, як Жылуновіч «накрэмзаў некалькі вершыкаў — на нібыта расійскай мове» і вырашыў быў падацца да Льва Талстога, і пра тое, як Жылуновіч, трапіўшы ў Кіеў, занёс цэлы сшытак сваіх вершаў у тамтэйшую газету і як гэтыя вершы рэдакцыя яму вярнула.
Я не чытаў расійскамоўных твораў Жылуновіча, але затое чытаў тэксты ў гэтай мове Я. Луцэвіча. Скажу так: расійская мова — не ягоная стыхія. І не стыхія К. Міцкевіча, які таксама пісаў «вершыкі» у расійскай мове. Напісаў іх не адзін сшытак. Але калі Жылуновіча зрэдзьчасу друкавалі, дык у
І ў тым, што Дмитрий Жилунович стаў беларусам пад уплывам «Нашае Нівы», няма нічога заганнага: «Наша Ніва» не аднаго тутэйшага і западнорусского человека перарабіла ў беларуса. Хто ведае, на што змарнаваўся б геній Максіма Багдановіча, калі б не «Наша Ніва». А што Адам Ягоравіч (былы Адольф Юр’евіч) не выхоўваў свайго сына як беларуса — факт.
Правільна, паехаў Зм. Жылуновіч у Вільню да нашаніўцаў, а нашаніўцы не далі яму працы. Дык і Я. Луцэвічу таксама не далі. Браты Луцкевічы запрасілі Я. Купалу (ужо выйшла «Жалейка») у Вільню, знайшлі яму месца памочніка бібліятэкара, далі магчымасць «кватараваць» у рэдакцыі і плацілі яму 5 рублёў за тое, што папраўляе дасланыя ў рэдакцыю вершы. А 25 рублёў Я. Луцэвіч зарабляў у бібліятэкара Барыса Даніловіча. Папраўляць вершы — адно, а пісаць артыкулы на
Яны, абодва, Луцэвіч і Жылуновіч, сустрэнуцца на піцерскім бруку.
А тое, што Жылуновіч зблытаў аднаго разу Сыракомлю з Багушэвічам… Ці варта было пісаць пра гэта?Я ведаю знаўцаў паэзіі, укладальнікаў кніг і рэдактараў, якія таксама іншы раз могуць зблытаць двух паэтаў. Я і сам магу Вацлава Іваноўскага назваць Вацлавам Ластоўскім. З кім не бывае?
Больш істотна было б зацеміць, што Жылуновіч прыйшоў у беларускі рух у перыяд рэакцыі і застаўся ў гэтым руху назаўжды. Не менш істотна і тое, што ў перыяд рэакцыі ён не парваў з сацыялістычным рухам. Тое, што ён пасля паразы рэвалюцыі 1905 г. не кінуўся ў п’янку, у карты, у містыку ці распусту (а гэтыя з’явы былі ў перыяд рэакцыі масавымі), кажа, што ён належаў да перадавое часткі пралетарыяту.
Але я пра піцерскі брук. Алесь Акуліч піша пра тое, як Жылуновіч быў уладкаваўся на працу ў маёнтку паноў Іваноўскіх і што з тае працы выйшла. Піша з’едліва. А можна было б напісаць і з гумарам. Бо вось Жылуновіч апынуўся ў Піцеры. Хто дапамог яму выдаць першую кніжку? Ці не той самы Вацлаў Іваноўскі? Так, той самы пан Іваноўскі, які прыняў у Піцеры Яна Луцэвіча ды зрабіў яго сваёю «праваю рукою» ў выдавецкай суполцы «Загляне сонца і ў наша ваконца».
Яны, Жылуновіч і Луцэвіч, увайшлі ў Піцеры ў кола беларускае інтэлігенцыі. І ксёндз Адам Станкевіч занёс іх у пачэсны спіс у большай ці меншай меры духовых дзяцей Браніслава
А далей… Пан Акуліч спрабуе давесці, што Жылуновіч — з тых «кухарак», якія ўявілі сябе «геніямі і правадырамі» і ўзяліся кіраваць дзяржаваю. Давайце згодзімся з панам Акулічам, што Жылуновіч прадэманстраваў сваю самаўпэўненасць, калі заявіў, што створыць беларускі ўрад. І задамо пытанне: а дзе ж былі адукаваныя Язэп Дыла, Аляксандр Чарвякоў ды іншыя дзеячы беларускіх секцыяў бальшавіцкай партыі? Чаму яны не ўзялі на сябе такую адказнасць? Як бы там ні было, а Часовы
(Дарэчы, Маніфест быў абнародаваны не 1 студзеня 1919 года, аА далей Алесь Акуліч, заявіў свае прэтэнзіі да стылю Маніфеста гэтага ўрада.
Мае Алесь Акуліч прэтэнзіі і да складу Часовага ўрада Беларусі: маўляў, Жылуновіч «падабраў у сваё «правіцяльства»
А далей Алесь Акуліч пераказвае ўспаміны Я. Дылы пра тое, як ён і Жылуновіч адведалі ў Смаленску Янку Купалу ды агітавалі яго разам з імі ехаць у Менск. «Не ўгаварылі Янку Купалу Жылуновіч з Дылам — і адны праз некалькі дзён паехалі ў Менск», — піша аўтар. А я ведаю, што ўгаварылі, бо ўжо 21 студзеня 1919 года Купала быў у Менску, і яго ўладкавалі на працу ў ведамстве Чарвякова — бібліятэкарам у Беларускім народным доме пры Камісарыяце асветы.
Вось такі гістарычны факт: Купала вярнуўся ў Менск у бальшавіцкім абозе. Іншая справа — ягонае стаўленне да бальшавікоў…
А потым… Вось адзін пасаж: «…самога Цішку Гартнага — аднаго з першых нацкалабарантаў у бальшавіцкім абозе — праз некаторы час выкінуць на гістарычны сметнік». Моцна сказана?
Вось другі пасаж:
Нарэшце, трэці пасаж. Аўтар цытуе верш Зм. Жылуновіча:
…Наковальню стальную свою
Приготовил давно под удары,
Из железа — смягчилось от жара —
Острый меч для себя я кую.
Апошні радок,
Цытую з апошняга абзацу: «…выключаны з партыі, [Цішка Гартны] звар’яцеў — і ў псіхбальніцы завостранай лыжкай
Так аўтар спрабуе «абыграць» трагедыю Змітра Жылуновіча. І піша няпраўду:хвароба Жылуновіча пачалася не пасля выключэння з партыі (1931), а пазней — у гады вялікага тэрору, бо яшчэ ў
Аўтар задумваў партрэтЖылуновіча-Гартнага . Атрымаўся ж пасквіль. Нябожчык на яго не адкажа. Але нехта мусіць адказаць.
Так, Жылуновіч, як і кожны чалавек, — няпростая ўнікальная постаць. Так, яму не хапала адукацыі, шліфоўкі, так, ён мог зазнавацца, мець завышаную самаацэнку, ён не быў спрытным палітыкам… Яго як пісьменніка нельга паставіць у адзін шэраг з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Максімам Гарэцкім, Алесем Гаруном, але ніхто з сур’ёзных літаратуразнаўцаў і не робіць гэтага. І ніхто з сур’ёзных літаратуразнаўцаў не будзе пісаць, што Цішка Гартны «крэмзаў» вершы. Мы памятаем, што ён быў у шэрагу першых. Мы ведаем, што ў сілу сваіх здольнасцяў ён паслужыў беларушчыне. Ён быў пралетар? Але ён заслужаны перад Беларуссю пралетар. Ён быў камуністам? Але ніхто не будзе аспрэчваць, што перш ён быў беларусам. І наступіў момант, калі ягоныя ж таварышы па партыі пачалі яго, як і іншых





