Сеньня - 6-ая гадавіна акцыі «Украіна без Кучмы». Негледзячы на абсалютна не «чырвоную» дату, ў цэнтры Кіева сабраліся ветераны - як яны сябе называюць, першай спробы аранжавай рэвалюцыі. Фармат сьвята, шчыра кажучы, вырубіў сваёй дэмакратычнасцью.

З’явіўся былы лідар вулічных антыкучмістаў, таксама ўжо былы міністр МУС, а цяпер нейкі чыноўнік Рады Бязпекі Алег Луцэнка - адзін і без аховы (!). З’явілася пляшка. Чалавек 300 пачалі бухаць, братацца і журналістам, разпавядаючы аб месцы іхняга чыну ў сучаснай гісторыі.

Прыгадаў, як Лукашэнка казаў, што на Беларусі аранжавая рэвалюцыя адбылася ш 1994 -ым. Вось бы ён так штогод на гадавіну перамогі на выбарах проста і без аховы выходзіў на Кастрычніцкую.

«Украіна без Кучмы» звязаная з морам цікавых гісторый.

Напрыклад.

Недзе за пару дзён да атакі ментоў на намётавы гарадок апазіцыі на Майдане ў горадзе з’явіліся дзіўныя ўлёткі.

«Мы - федэрацыя рэвалюцыяных анарха-камуністаў, - гаворылася ў ёй, вымушаны заявіць, што наш сябра доктар-афтальмолаг Гібершьтйн ( ці іншае гэбрейскае імя) стаў ахьвярай нападу буржуазных нацыяналістаў. Мы вымушаны зрабіць контр-акцыю».

Усе анархісты Кіева заварушыліся. Ніякаяй Федэрацыі анарха-камуністаў ў горадзе не было, а тыя арганізацыя, якія існавалі, падтрымлівалі антыкучмаўскую апазіцыю. Казалі, што гэта нйкая правакацыя, аднак яе будучых масштабаў ніхто не мог перадбачыць.

На наступны дзень гарадок апазіцыі сапраўды атакавалі «анархісты» - людзі ў чорных фабрычных уніформах з фабрычнымі чорнымі флагамі з фабрычнымі нашыўкамі - «Федэрацыя анарха-камуністаў». Пачаўся мардабой. Былі нават раненя, аднак у выніку напад адбілі.

Анархісты хуценька ціснулі пракламыю аб тым, што ніякім чынам не кантачаць з анарха-пагромшчыкамі.

Потым высвятлілася, што гэта былі курсанты мянтоўскай акадэміі. Іх зьнялі з заняткаў, далі форму і загадалі пад лейблам анархістаў атакаваць апазіцыю. Усю акцыю прыдумаў нейкі афіцэр СБУ, які быў куратарам адзелу левых экстрэмістаў. Ён доўна сумаваў, таму што ў ягоным адзеле цяжка зрубіць хабар - якія грошы у анархістаў? Нарэшце прыдумаў пра Гіберштейна, дзяржава план зацьвердзіла і замовіла чорныя флагі, уніформу і іншыя анархісцкія прычандалы.

Гэтая гісторыя разкалола тусоўку надоўга. Казалі, што трэба было не адмазвацца ад сяброў Гіберштейна, а наадварот казаць - вось якія мы крутыя - у нас сапраўдныя фармаваньні баявікоў, якія мы амаль што знішчылі гарадок антыкучмістаў!

Аўтрытэт анархаў у такім разе быццам бы адразу б узрос да нябесаў. .

А гэтак - як былі яны тады купкай журналістаў экстра класу, гэтак дасюль і застаюцца. .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?