Трое «пацярпелых» спецназаўцаў, што знаходзяцца ў зале суда, паводзяць сябе вельмі агрэсіўна.
На заўвагі Мірзаянава нехта з іх сказаў: «Вы ў арміі не служылі, не ведаеце».
«І не баяцца яны такое гаварыць», — сказала мама Саннікава Ала Уладзіміраўна на паказанні Кашталанава.
«Гэта вам трэба баяцца, а не нам», — адказаў адзін з яшчэ недапытаных «пацярпелых».
Маме Андрэя Саннікава 78 гадоў.