Пра падрыхтоўку да гэтай творчай акцыі былі праінфармаваныя кіраўнікі грамадскіх арганізацый беларусаў Грузіі, Польшчы, Літвы, Украіны і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі беларускамоўных СМІ дыяспары на сустрэчы ў Міністэрстве культуры 5 мая ў Мінску,

паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Мінкультуры Ганна Смольская.

Паводле яе слоў, падчас размовы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні развіцця супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ў сферы культуры. Гала-канцэрт I фестывалю мастацтваў беларусаў свету запланаваны на 9 ліпеня ў межах XX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Адбудзецца таксама шэраг мерапрыемстваў фестывалю ў Мінску, у тым ліку выставы мастакоў і фатографаў, сустрэчы з літаратарамі беларускай дыяспары.

Як адзначыла прэс-сакратар, дасягнута дамоўленасць аб развіцці супрацоўніцтва з беларусамі замежжа па падрыхтоўцы і арганізацыі фестывалю, аб пашырэнні ўдзелу прадстаўнікоў дыяспары ў культурным жыцці Беларусі. Гэтае пытанне плануецца абмеркаваць на другім пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры, якое адбудзецца падчас фестывалю, паведаміла Смольская.

Паводле яе слоў, прадстаўнікі дэлегацый беларусаў замежжа былі праінфармаваныя аб працы па распрацоўцы праекта дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў свеце» на 2011–2015 гады, сучасным стане і развіцці культуры ў краіне, а таксама планах па адкрыцці культурных цэнтраў Беларусі за мяжой на працягу 2011–2015 гадоў.

Удзельнікі сустрэчы выказалі шэраг прапаноў па падтрымцы культурных праектаў і мерапрыемстваў у мэтах прадстаўлення беларускай культуры за мяжой і развіцця міжнародных культурных сувязяў, сказала Смольская.

Паводле яе слоў, дэлегацыі кіраўнікоў беларускіх грамадскіх аб’яднанняў замежжа і прадстаўнікі беларускамоўных СМІ дыяспары знаходзяцца ў Беларусі ў межах удзелу ў XV Мінскай міжнароднай выставе «СМІ ў Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?