5 мая ў Кастрычніцкім судзе Менску вынеслі прысуд чарговым ўдзельнікам Плошчы: мінчука Паўла Вінаградава і юнака з Гродна Алеся Кіркевіча асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, архівіста Змітра Дразда і праграміста Андрэя Пратасеню -- на 3 гады. Рашэнне вынесла суддзя Ала Булаш.

Бацька Паўла Вінаградава Юрый Аляксандравіч сказаў, што, хоць як бацьку яму было і цяжка пачуць прысуд, але ён ганарыцца сваім сынам.

«Пакуль я, натуральна, вельмі моцна засмучаны. Але я ганаруся сваім сынам. У сваім апошнім слове сын выказаў сваё стаўленне да гэтай улады, і я яго цалкам падтрымліваю. У Інтэрнэце майго сына завуць «нязломны Вінаградаў». Ён выйдзе, і будзе змагацца з гэтай уладай!», -- сказаў Юрый Вінаградаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?