Венесуэльцы атрымаюць магчымасць набываць электрабытавыя тавары па зніжаных цэнах, абвясціў прэзідэнт краіны Уга Чавес, выступаючы ў пятніцу на прэзентацыі агульнанацыянальнай праграмы, якая атрымала назву «Мой добра абсталяваны дом».

«Цэны на гэтыя тавары будзе амаль на 50% ніжэйшая ў параўнанні з тымі, што прапануе капіталістычны рынак, — сказаў Чавес. — Мы хочам, каб нашаму народу жылося добра».

У агульнай колькасці будзе прададзена 3 млн адзінак электрабытавых тавараў: халадзільнікаў, тэлевізараў, кандыцыянераў, газавых пліт, якія паступаюць у Венесуэлу з Кітая.

Як растлумачыў Уга Чавес, «гаворка ідзе аб пагадненні, складзеным між дзвюма дзяржавамі, што дазваляе пазбегнуць спекуляцыі з боку пасярэднікаў». Акрамя таго, у Венесуэле будзе пабудавана кітайскае прадпрыемства па вытворчасці 800 000 электрабытавых тавараў у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?