Дзмітрый Даронін.

Дзмітрый Даронін.

 Алег Федаркевіч.

Алег Федаркевіч.

 Сяргей Казакоў.

Сяргей Казакоў.

 Уладзімір Лобан.

Уладзімір Лобан.

 Віталь Мацукевіч,

Віталь Мацукевіч,

 Яўген Сакрэт.

Яўген Сакрэт.

10 мая ў судзе Маскоўскага раёна Мінска працягваецца працэс над удзельнікамі Плошчы. На лаве падсудных: Дзмітрый Даронін, Сяргей Казакоў, Уладзімір Лобан, Віталь Мацукевіч, Яўген Сакрэт, Алег Федаркевіч. Яны абвінавачваюцца па частцы 2 арт. 293 «Масавыя беспарадкі». Гэты працэс застаўся ў ценю двух іншых судоў, дзе фігуруюць былыя кандыдаты ў прэзідэнты. Між тым тут на лаве падсудных сядзяць шэсць чалавек, якія 19 снежня наважыліся кінуць выклік дыктатуры. Сёння на працэс шасці трапіў фотакарэспандэнт «Нашай Нівы». А з залы суда мы вядзём онлайн-рэпартаж.

Абвешчаны перапынак да 10.00 11 мая.

17.03

Усе сведкі дапытаныя. Цяпер суддзя будзе глядзець дыск з відэа з Плошчы.

16.47-16.52

Міхаіл Макась, выкладчык фізічнай культуры Акадэміі МУС. 19.12 працаваў міліцыянтам-кіроўцам у ПМСП. Да 22.00 знаходзіўся ў той вечар у рэзерве за Палацам Рэспублікі. Пасля паступіла каманда пераехаць да Дома ўрада. Сядзелі ў транспарце за будынкам. Пасля атрымалі заданне адціскаць людзей ад ганка Дома ўрада. Па яго словах, мітынгоўцы абражалі міліцыянтаў, спрабавалі вырваць у іх шчыты, прараваць ачапленне.

16.45

Сам затрымліваў шмат людзей на Плошчы. І не можа ўдакладніць колькі.

На папярэднім следстве Новік паказаў, што затрымліваў Сакрэта Яўгена. Цяпер сярод падсудных нікога не пазнаў.

16.35

Сведка Аляксандр Новік. Міліцыянер ПМСП. Знаходзіўся 19.12 2 транспарце за Чырвоным касцёлам. Пасля паступіла каманда ісці да Дома ўрада. Справабалі людзей адціснуць ад будынка. Кажа, што людзі спрабавалі прарваць іх ачапленне. Пасля атрымалі каманду затрымліваць самых актыўных удзельнікаў.

16.33

Кажа, што ўнутры Дома ўрада мінімум адзін чалавек запісваў дзеянні на відэакамеру.

16.30

Калі мітынгоўцаў разагналі, пачалі з ганка Дома ўрада ўнутр ўносіць металічныя прадметы. Кажа пра пруты. «Магчыма, нават сякеры. Разбіць арматурай стол немагчыма».

16.23

Кажа, што людзі вырвалі ў іх шчыт, які пасля вярнулі: закінулі.

Не чуў заклікаў міліцыянтаў разысціся.

16.16-16.22

Сведка валерый Шчур, 1980 г.н. Міліцыянт. Ахоўваў грамадскі парадак 19.12. Знаходзіўся ў актавай зале ў Доме ўрада ў поўнай экіпіроўцы. З ім было каля 25 чалавек. Як пачлаі біць шкло, ім далі каманду заняць загадзя размеркаваныя месцы. Трымалі сталы на ўваходзе. Сталы ён не ставіў.

Чуў гук разбітага шкла. Кажа пра арматуру, якую бачыў, і якой білі шкло. Гаворыць пра нешта вострае кшталту рыдлёўкі.

Упэўнены, што людзі хацелі пранікнуць унутр.

16.00-16.12

Сведка Аляксандр Нікіфарэнка. Ахоўнік. Знаходзіўся 19.12 у Доме ўрада. Адзначыў, што дзверы будынка забарыкадзіравалі, калі рушылі людзі да Дома ўрада. Кажа, што ўнутры бачыў 30-40 ахоўнікаў, але не ведае, колькі ўсіх іх было там.

На ганку Дома ўрада пасля разгону мітынгоўцаў бачыў рыдлёўку, каля двацацці металічных прутоў, балончык са слёзаточным газам.

Кажа, што чуў заклікі міліцыі разысціся, бо мітынг несанкцыянаваны.

Чуў (а не бачыў), як білі нагамі ў дзверы будынка.

15.45

Сведка Дзяніс Зыль. Сябра Дзмітрыя Дароніна.

15.39

Калі дапілі піва, пачулі голас Віталя Рымашэўскага. Вырашылі падысці. Каля Дома ўрада ўбачылі спецназ. Калі пачаўся рух, згубіліся. Сустрэліся Зыл, Даронін і Прахарчук па-за плошчай у той жа вечар. Даронін расказваў, што некалькі разоў ударыў на фанерных загароджах.

15.34

19.12 Прахарчук з Дароніным сустрэліся дома ў Ганчара. Выпілі на чатырох чалавек бутэльку гарэлкі. Паехалі на плошчу Какстрычніцкая «развеяцца». Не памятае, хто прапанаваў туды ехаць. Убачылі шмат людзей, якія рухаліся ў бок Дома ўрада. І яны рушылі за натоўпам. Прахарчук прапанаваў папіць піва. Даронін адмовіўся і застаўся на плошчы Незалежнасці. Прахарчук з Ганчаром і Зылём схадзілі па піва, выпілі яго каля гатэлю «Мінск».

15.32

Сведка Андрэй Прахарчук. Сябра Дзмітрыя Дароніна.

15.23

Наступны сведка — Аляксандр Ганчар. Працуе на заводзе МАЗ. Сябруе з Дзмітрыем Дароніным.

15.17

Допыт сведкі Аляксандра Бурмістронак (?). Ён працуе ахоўнікам у «Беларусбанку». 19.12 ён працаваў таксоўшчыкам, падвозіў Гусельцава, Шарстова, Мацукевіча, Гарбачова. Кажа, што маладыя людзі размаўлялі наконт выбараў. Чуў незадаволенасць у размовах прэзідэнтам, але ніякіх планаў дзеянняў на плошчы не абмяркоўвалі.

15.00

Допыт сведкі Аляксея Шарстова, сябра Віталя Мацукевіча. Шарстоў кажа, што на пл. Незалежнасці адразу стаялі каля касцёла. Пасля сказалі ісці да Дома ўрада. Там Гусельцаў выкрыкнуў: «Беларусы, сюда!» Сам Шарстоў крыкнуў: «Это наша страна, і мы будем здесь правіть!» Шарстоў сведчыць, што на ганку стаяў нейкі чалавек, які нагой разбіў шкло.

14.56

Сёння кажа, што не бачыў, каб яго сябры пілі гарэлку на Кастрычніцкай плошчы.

14.50

Суддзя зачытвае яшчэ адны сведчанні Гусельцава. На плошчу чацвёра маладых людзей (Мацукевіч, Гарбачоў, Шарстоў, Гусельцаў) паехалі з прычыны, што не было чым заняцца.

14.40

На папярэднім следстве Гусельцаў паказаў, што ехаць на плошчу Кастрычніцкая прапанаваў сябра з кампаніі Шарстоў. Выклікалі таксоўку і ўзялі з сабой дзве бутэлькі гарэлкі.

Гарэлку пілі на Кастрычніцкай. Пасля з мітынгоўцамі рушылі на плошчу Незалежнасці.

Дамовіліся сустрэцца на станцыі метро «Пушкінская». Пасля пашлі ў бар гатэлю «Арбіта», дзе пілі піва.

Гусельцаў кажа, што ў пратаколе допыту на папярэднім следстве маюцца недакладнасці. Хаця суддзя кажа, што Гусельцавам усё падпісана, і допыт адбываўся ў прысутнасці адваката.

14.31

Не помніць, хто з кампаніі прапанаваў ісці на Кастрычніцкую плошчу 19 снежня.

Ёсць супярэчнасці з ранейшымі сведчаннямі. Зачытваюцца.

14.30

У руках мітынгоўцаў Гусельцаў бачыў толькі сцягі. Не чуў, каб супрацоўнікі міліцыі прасілі разысціся людзей з плошчы Незалежнасці.

14.06

Судовы працэс аднавіўся пасля перапынку. Пачынаецца допыт сведкі Гусельцава Дзяніса, сябра Віталя Мацукевіча. Кажа, што 19.12.2010 з Мацукевічам пілі спіртное — гарэлку. Мацукевіч жа ў першай палове дня заявіў, што быў 19 снежня цвярозы. Пасля таго, як выпілі, пашлі на плошчу Кастрычніцкая.

Гусельцаў прамаўляе ціха, няўпэўнена. Пракурору Мельніку пастаянна даводзіцца дагаворваць за маладога чалавека.

10.12-13.00

Пасля знаёмства з матэрыяламі справы пачаўся допыт сведкаў.

Пад канвоем прывезлі іншага абвінавачанага, які сёння быў сведкам, Аляксандра Квяткевіча.

Ён прызнаў, што біў шкло Дома ўрада. На гэта яго справакавалі заклікі: «Беларусы, сюда!» Ён не ведае, хто крычаў. Мацукевіч жа прызнаецца, што адным з тых, хто крычаў, быў ён. Квяткевіч усё роўна не можа ўспомніць, ці бачыў ён Мацукевіча на Плошчы.

Сведчаць па чарзе Хрысціна Шацікава і Марыя Войнава, абедзве з Магілёва. Былі ўдзельніцамі падзей на Плошчы Яны пазналі Віталя Мацукевіча.

Шацікава сказала, што разам з Войнавай першымі прыйшлі на плошчу Незалежнасці 19 снежня. Сцвярджаюць, што там ужо стаялі два чалавекі: з камерай і фотаапаратам. Пасля з'явіўся чалавек, які чымсьці металічным нанёс некалькі ўдараў па шкле, але яно не разбілася - патрэскалася. Пасля гэты чалавек сышоў у бок Чырвонага касцёла.

Шацікава таксама сцвярджае, што бачыла, як Мацукевіч нанёс удар нагой па дзвярах. Пра тое ж сведчыць і Войнава. Мацукевіч адмаўляе, што наносіў удары. У яго запыталася суддзя, навошта гэтым жанчынам яго агаворваць.

Мацукевіч сказаў, што яго надразу прынялі за «агента КДБ і правакатара».

І таму, маўляў, жанчыны казалі і ў папярэдніх сведчаннях, што ён біў па дзвярах. А цяпер, калі ён знаходзіцца на лаве падсудных, яны працягваюць гаварыць няпраўду.

10.12

Пачаўся трэці дзень суда над удзельнікамі Плошчы. Суддзя пачала разгляд 3-5 тамоў справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?