Гаспадаркі Беларусі завяршылі пасадку бульбы,
паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на раніцу 10 мая, культура пасаджана на 54,1 тыс. га, што складае 101,3 працэнта плана. У Брэсцкай вобласці заданне выканана на 105,2 працэнта, Віцебскай — на 73,2 працэнта, Гомельскай — на 100 працэнтаў, Гродзенскай — на 119,8 працэнта, Мінскай — на 100 працэнтаў, Магілёўскай — на 114,8 працэнта.

Завяршаецца сяўба яравых культур: імі ўжо засеяна 2502,4 тыс. га (96,7 працэнта задання). Кукуруза пасеяна на 632,2 тыс. га (72,2 працэнта плана), у тым ліку кукуруза на зерне — на 212,3 тыс. га (137,9 працэнта). Пашкоджаныя азімыя збожжавыя культуры перасеяны яравымі на 216,5 тыс. га (99,8 працэнта), пашкоджаныя плошчы азімага рапсу — рознымі культурамі на 122,9 тыс. га (70,1 працэнта).-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?