У прэсу пратачыліся фатаграфіі жонкі прынца Уільяма Кэтрын Мідлтан, яе сястры Піпы і маці Кэрал у бікіні падчас сямейнага адпачынку на Ібіцы. Гэтыя здымкі былі зробленыя яшчэ ў 2006 годзе, але ніколі не друкаваліся ў прэсе, піша The Daily Mail і публікуе скандальныя фота.

Сястра Кейт Мідлтан Піпа робіць бездакорны скачок у ваду. Кейт назірае з яхты.

Сястра Кейт Мідлтан Піпа робіць бездакорны скачок у ваду. Кейт назірае з яхты.

Прынц Уільям жартаўліва замацаў будучую жонку.

Прынц Уільям жартаўліва замацаў будучую жонку.

Прынц Уільям (у чырвоных плаўках) загарае разам з сябрамі.

Прынц Уільям (у чырвоных плаўках) загарае разам з сябрамі.

Прынц Уільям так па-майстарску скакаць не ўмее. Але Кейт (глядзіць на яго) усё адно за яго выйдзе...

Прынц Уільям так па-майстарску скакаць не ўмее. Але Кейт (глядзіць на яго) усё адно за яго выйдзе...

Так Піпа Мідлтан выглядала на вяселлі сястры.

Так Піпа Мідлтан выглядала на вяселлі сястры.

Сям’я Мідлтон у чарговы раз выказала сваё абурэнне падобнымі публікацыямі і гатовая звярнуцца ў брытанскую Камісію па скаргах на прэсу.

Фатаграфіі, на якіх паказаныя будучыя чальцы каралеўскай сям’і, а таксама сам прынц Уільям, былі зробленыя на яхце дзядзькі Кэтрын Мідлтан — брата яе маці мультымільянера Гэры Голдсміта. Сям’я прабавіла тады цэлы тыдзень на ягонай віле на Ібіцы. Пасля Гэры прынёс сваёй пляменніцы нямала клопатаў, калі быў злоўлены на продажы наркотыкаў.

Аднак тады, у 2006 годзе, калі былі зробленыя апублікаваныя фота, сям’і Мідлтан надавалася не так шмат увагі. Гэта быў наступны год пасля заканчэння Кэтрын і Уільямам універсітэту. Як адзначае The Daily Mail, на гэтых фотаздымках яны выглядаюць як самая звычайная маладая пара.

На фота прынц абдымае Кэтрын, робіць кульбіт пры скачках у ваду, каб уразіць сваю дзяўчыну, і ў выніку нязграбна плюхаецца за борт.

Абедзве сястры Кэтрын і Піпа ў белых бікіні дэманструюць ідэальную форму. Піпа таксама сфатаграфаваная ў скачку спінай з борта яхты, а Кэтрын назірае за ўсім з боку. На іншых фотаздымках дзяўчыны проста загараюць і размўаляюць паміж сабой. Брытанскія таблоіды не абыйшлі ўвагай і маці Кэтрын, адзначыўшы, што яна выдатна глядзіцца ў зялёным бікіні і ёй ўдаецца падтрымліваць выдатную форму.

З’яўленне гэтых фатаграфіяў у прэсе выклікала негатыўную рэакцыю сям’і Міддлтан. Па некаторых дадзеных, яны гатовыя звярнуцца ў Камісію па скаргах на прэсу. У сувязі з гэтым адно з выданняў, якое апублікавала фота, на якім Піпа здымае верх свайго бікіні, ужо прыбрала іх са свайго сайту.

Чальцы каралеўскай сям’і лічаць публікацыю ўмяшальніцтвам у прыватнае жыццё. Да выданняў непазбежна ўзнікаюць пытанні пра тое, адкуль яны атрымалі гэтыя здымкі. Зрэшты, як піша The Guardian, сям’я Мідлтан, стаўшы часткай каралеўскай дынастыі, прыцягвае вялікую ўвагу, і сотні неапублікаваных асабістых фатаграфій яшчэ могуць з’явіцца на вокладках газетаў.

Між тым у Лондане стала вядома, што вядучыя СМІ Злучанага каралеўства негалосна прынялі рашэнне не купляць у фатографаў-папарацы здымкі маладых, якія праводзяць мядовы месяц, калі такія фота будуць прапанаваныя на продаж.

Крыху раней у цэнтры скандалу апынуліся адкрытыя фота з хатняга архіву брата і сястры Кэтрын Мідлтан — Джэймса і Піпы. Мяркуючы па ўсім, фатаграфіі былі знятыя кімсьці з іх прыяцеляў, а затым прададзеныя за вялікую суму фотаагенцтвам. Сям’і Мідлтанаў спыніла цыркуляцыю гэтых здымкаў, націснуўшы на фатографа — уладальніка аўтарскіх правоў.

На адным са здымкаў 27-гадовая Піпа ў напаўпразрыстай спадніцы і станіку вельмі адкрыта танцуе з нейкім мужчынам у адных трусах. Калі і дзе зробленае фота — невядома. 23-гадовы Джэймс паўстае на здымку, які ўсплыў у інтэрнэце, запусціўшы руку сабе ў трусы. На іншым фота Джэймс распрануты цалкам — але тут ён, дзякуй Богу, скрыжаваў ногі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?