Пасля арышту адзінага карміцеля жонка палітвязьня Наталля засталася з трыма дзецьмі і сацыяльнай дапамогай у памеры меншай за 60 долараў.

Да таго ж у сувязі з «неплацежаздольнасцю» улады адабралі ў Класкоўскіх кватэру, якую яны будавалі як шматдзетная сям’я.

Па словах сястры арыштаванага Вольгі Класкоўскай,

вельмі часта не хапае грошай нават на перадачы ў СІЗА КДБ.

— Сітуацыя вельмі складаная і вельмі трагічная. Аляксандр — шматдзетны бацька — у яго засталося трое непаўналетніх дзяцей. Старэйшаму, Аляксею, 11 год, Дашы — 7 год, а малодшаму Арсенію — у ліпені споўніцца 3 гады. Яго жонка знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцем, і значыць, што сям’я знаходзіцца проста — не хочацца ўжываць слова «беднасць» — але перад імі стаіць пытанне выжывання, — распавяла Вольга Класкоўская «Радыё Рацыя».

Дапамагчы сям’і Класкоўскіх можна пералічыўшы грошы на рахунак 00000002 (сем нулёў, два) у філіяле Беларусбанка № 511–315, альбо паштовым пераводам на адрас 220094, г. Мінск, праспект Ракасоўскага 37–70, Класкоўскай Наталлі Міхайлаўне.

Нагадаем, што Беларускія ўлады абвінавачваюць былога міліцыянера Аляксандра Класкоўскага ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня, акрамя гэтага — абразе прадстаўніка ўлады, а таксама самавольным прысваенні звання службовай асобы. Чалавеку, які ў форме выйшаў на акцыю пратэсту, пагражае да 15 гадоў турэмнага зняволення.

Суд над ім — поруч з судом над Мікалаем Статкевічам і Дзмітрыем Усам — распачнецца 11 мая ў Ленінскім раённым судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?