Прадстаўнікі дыпкорпусу краін ЕС усклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі 10 мая.

 Паслы заходніх краін усклалі кветкі да Вечнага агню 10 мая.

 Пасол Венгрыі Ферэнц Контра тлумачыць, чаму дыпламаты не ўсклалі кветкі разам з Лукашэнкам.

Пасол Венгрыі Ферэнц Контра тлумачыць, чаму дыпламаты не ўсклалі кветкі разам з Лукашэнкам.

10 мая ў Мінску на плошчы Перамогі паслы краін Еўрасаюза і ЗША ўсклалі кветкі да Вечнага агню. Пасля ўрачыстай часткі пасол Венгрыі, якая старшынюе ў ЕС, Ферэнц Контра патлумачыў журналістам, чаму ўскладанне кветак прайшло не 9 Мая.

«Нас не запрасілі. А мы на такія мерапрыемствы без запрашэння не ходзім
». Па яго словах, у мінулую пятніцу паслы краін ЕС папярэдзілі МЗС Беларусі, што ўскладанне кветак прадстаўнікамі дыпкорпусу адбудзецца 10 мая. Перамога над фашызмам — агульналюдскае дасягненне, таму мы сёння тут ускладаем кветкі, патлумачыў Ферэнц Контра.
Контра выказаў здзіўленне з нагоды з’яўлення ў некаторых афіцыйных СМІ Беларусі трактовак няяўкі паслоў на плошчу Перамогі як ледзьве не сімпатыяў фашызму.

Пасол Ферэнц пракаментаваў таксама выказванні Аляксандра Лукашэнкі наконт адкрытасці Беларусі да дыялогу з Еўропай, зробленыя 9 Мая. «Мы таксама адкрытыя да дыялогу», — заявіў пасол. — Але

пакуль у турмах застаюцца палітвязні, перамовы будуць насіць выключна тэхнічны характар,
падкрэсліў ён.

Відэа БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?