У Беларусі ў сакавіку 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $880 млн супраць $921 млн у лютым і $554 млн у студзені бягучага года, сведчаць звесткі Нацбанка.

Як відаць, абмежаванні, уведзеныя на валютным рынку ў сакавіку, далі пэўны, але толькі невялікі эфект. Праўда, напоўніцу яны пачалі дзейнічаць ужо ў красавіку. І менавіта статыстыка красавіка пакажа, наколькі эфектыўныя яны для змяншэння замежнагандлёвага дэфіцыту.

Нацбанк моцна абмежаваў магчымасці для куплі валюты, у тым ліку для авансавых плацяжоў за абсталяванне. У той жа час рэзкае павышэнне абменнага курсу для прадпрыемстваў павысіла цэны на імпартаваныя тавары, што прывяло да зніжэння попыту на іх. Усё разам гэта павінна прывесці да зніжэння дэфіцыту бягучага рахунку.

Прынятыя меры балюча ўдарылі як па насельніцтве, што пакутуе ад росту цэнаў і дэфіцыту валюты, так і па частцы прадпрыемстваў, завязаных на імпартныя камплектуючыя. Аднак меркавалася, што такая шокавая тэрапія, прынамсі, уратуе краіну ад дэфолту.

Агулам па выніках першага квартала 2011 года адмоўнае сальда дасягнула $2355 млн, што у 3,5 разу больш, чым у першым квартале 2010 года.

Пасля 1 ліпеня дэфіцыт бугчага рахунку мае знізіцца яшчэ й таму, што пасля пераходу Беларусі на загараджальныя расійскія мыты на ўвоз аўтамабіляў іх імпарт рэзка знізіцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?