У Магілёве пачала працаваць служба таксі «Катрын», у якой вадзіцелямі з’яўляюцца толькі жанчыны. Свае паслугі яны таксама аказваюць галоўным чынам пасажыркам.
«Прычына стварэння такога таксі — бяспека жанчын: і
Дзяўчаты, якія працуюць у фірме, паводле слоў Паласухінай, не валодаюць
На сёння ў Магілёве ўжо працуюць шэсць аўтамашын фірмы «Катрын», яшчэ дзве машыны знаходзяцца ў працэсе афармлення. Па колеры яны нічым не адрозніваюцца ад таксі іншых фірм, за выключэннем рэкламы на жоўтай паласе на дзвярах аўтамабіля.
Паводле слоў Паласухінай, у Беларусі такія «жаночыя таксі» ёсць толькі ў Мінску і Гомелі. Яна ўпэўнена, што ў Магілёве «Катрын» зможа заняць сваю нішу на рынку пасажырскіх перавозак. «У нас незвычайнае таксі, і мы будзем карыстацца попытам. Нам не трэба столькі пасажыраў, каб стварыць вялікую канкурэнцыю іншым фірмам. Каму трэба, той патэлефануе нам, каму не трэба, той патэлефануе ў іншае таксі», — гаворыць дырэктар фірмы «Катрын».
Паводле яе меркавання, адным з канкурэнтных пераваг таксі «Катрын» з’яўляецца паслуга аўтанянькі, якая прадугледжвае перавозку дзяцей без суправаджэння дарослых. Што да цэн на паслугі, то яны мала адрозніваюцца ад агульнамагілёўскіх — 9.500 рублёў каштуюць тры першыя кіламетры праезду і 1.600 рублёў — кожны наступны.