Мінгарвыканкам падтрымаў прапанову старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча аднавіць на Кастрычніцкай плошчы сталіцы касцёл Святога Тамаша Аквінскага — помнік барока XVII–XVIII стагоддзяў.

pomniki.budzma.org

pomniki.budzma.org

pomniki.budzma.org

pomniki.budzma.org

pomniki.budzma.org

pomniki.budzma.org

pomniki.budzma.org

pomniki.budzma.org

pomniki.budzma.org

pomniki.budzma.org

Паводле словаў Астаповіча, у сваім лісце камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама паведаміў, што прапанова грамадскага аб’яднання накіравана дырэкцыі КУП «Мінская спадчына» для разгляду пры праектаванні шматузроўневай аўтастаянкі ў раёне Кастрычніцкай плошчы.

Як адзначыў Астаповіч, у лісце да кіраўніцтва «Мінскай спадчыны» ён просіць пісьмова праінфармаваць таварыства аб выніках разгляду эскізнай прапановы.

Падмуркі касцёла — аднаго з самых прыгожых і значных помнікаў айчыннай архітэктуры, зруйнаванага ў 1950 годзе, былі зафіксаваны ў 1986 годзе на рагу вуліц Інтэрнацыянальная і Энгельса каля Палаца Рэспублікі. Фасад касцёла уяўляў сабой багата дэкараваную трохнефавую падоўжанавосевую базіліку. Інтэр’ер вызначаўся пышнасцю і багаццем, быў распісаны фрэскамі, уключаў 14 алтароў. На хорах стаяў самы вялікі і прыгожы ў горадзе арган — на 24 галасы.

Нягледзячы на складанасць сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі, аднаўленне страчанага помніка дойлідства, на думку грамадскасці, магчымае і з тэхнічнага боку не ўяўляе складанасці.

Зараз вядзецца распрацоўка навукова-праектнай дакументацыі па рэканструкцыі Кастрычніцкай плошчы з пабудовай шматузроўневай падземнай аўтастаянкі, якая дазволіць разгрузіць ад транспарту гістарычны цэнтр сталіцы — Верхні горад і арганізаваць на яго тэрыторыі пешаходную зону. У межах рэалізацыі гэтага праекта Астаповіч прапануе разгледзець магчымасць аднаўлення пад канцэртную залу гістарычнага аб’ёму былога касцёла як адной з архітэктурных дамінантаў цэнтра сталіцы, што арганічна размяжуе забудову горада перыяду XVII–XIX стагоддзяў з ансамблем сярэдзіны XX стагоддзя.

Аднаўленне зруйнаванага помніка адпавядае айчыннаму і міжнароднаму заканадаўству, у тым ліку пункту 3.1 артыкула 36 закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» і Рыжскай хартыі 2000 года аб аўтэнтычнасці гістарычнай рэканструкцыі ў адносінах да культурнай спадчыны.

Пра касцёл і манастырскі комплекс падрабязней піша блогер darriuss. Рэндары і тэкст ліста Астаповіча тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?