Актывісты кампаніі «Сыходзь!» падрыхтавалі звароты ў Адміністрацыю прэзыдэнта, Генэральную Пракуратуру й Міністэрства інфармацыі.

Аўтары зваротаў заахвочваюць кожнага неабыякавага беларуса даслаць копіі зваротаў (магчыма з уласнымі варыяцыямі) ў вышэйшыя ворганы дзяржавы дзеля ўсталяваньня законнасці, справядлівасці і пошуку адказаў на надзённыя пытаньні ў цяперашняй эканамічнай і палітычнай сытуацыі ў краіне.

«ШОСтая калона мае парадкавы нумар на адзінку болей за пятую. Скажыце, калі ласка, прыналежнасць да ШОСтай калоны будзе мець для мяне нейкія негатыўныя наступствы? — паведамляецца ў звароце ў Адміністрацыю прэзідэнта. — Заканадаўства не забараняе лічыць сябе прыхільнікам і чальцом ШОСтай калоны, як і не забараняе лічыць эльфам або ліцвінам, да каторых я сябе, між іншым, адношу. Але калі забараняецца дзейнасьць пятай калоны, то, з улікам, ШОС, што 6>5, магчыма, прыхільнікі ШОСтай калоны будуць несці большую адказнасць?»

«У фільме «Плошча. Железом по стеклу» дэманстравалі, што ўдзельнікі паслявыбарчых падзеяў 19 сьнежня мелі пры сабе халодную зброю, гранаты, выбыхоўкі. Мяне, як заўзятага пацыфіста абурыў факт наяўнасьці зброі. І вельмі хочацца ведаць, імёны злодзеяў, якія яе прынеслі,« — запытваюць аўтары зваротаў у Генеральнай пракуратуры.

У звароце да Міністэрства інфармацыі выказваецца спадзяванне, што Мінінф не зачыніць незалежныя газэты «Наша Нiва» й «Народная воля», бо ня пойдзе супраць Канстытуцыі, Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна, які выконвае абавязкі прэзідэнта — вышэйшай пасады ў нашай краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?