Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 12 мая прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Законапраект распрацаваны ў мэтах выканання ўказа прэзідэнта ад 1 лютага 2010 года «Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт».

Як паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей, аналіз заканадаўства «пацвердзіў неабходнасць устанаўлення адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне асобных прадпісанняў указа і немэтазгоднасць устанаўлення крымінальнай адказнасці за такія парушэнні».

У прыватнасці, устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за ажыццяўленне імі дзейнасці па рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, якія маюць падключэнне да сеткі інтэрнэт і не размешчаны на тэрыторыі Беларусі і (ці) не зарэгістраваны ў вызначаным парадку; за парушэнне патрабаванняў заканадаўства па ажыццяўленні ідэнтыфікацыі абаненцкіх прылад і (ці) карыстальнікаў пры аказанні інтэрнэт-паслуг, уліку і захоўванні персанальных звестак карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг, звестак пра абаненцкія прылады, пра аказаныя інтэрнэт-паслугі; за парушэнне патрабаванняў па абмежаванні доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Штраф за такія правапарушэнні будзе складаць ад 10 да 30 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?