Нездаровая сітуацыя на рынку прывяла да таго, што за красавік беларусы забралі з банкаў валюты амаль на 459 мільёны долараў у эквіваленце. Гэта 9,9% ад усёй валюты, якую насельніцтва захоўвае ў беларускіх банках.

З пачатку года валютныя дэпазіты беларусаў, якія дэманстравалі ўстойлівы рост, скараціліся на 186,8 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце, ці на 4,3%.

У выніку на пачатак траўня банкаўскія ўнёскі насельніцтва ў пераліку на нацыянальную валюту склалі амаль 22,8 трыльёны рублёў. У тым ліку рублёвыя — 10,1 трыльёна, а валютныя — каля 4,2 мільярда долараў ЗША (у эквіваленце).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?