Актывісты беларускай дыяспары ладзяць пікет салідарнасьці з палітвязнямі Беларусі перад комплексам у Дзюсельдорфе, дзе адбудзецца фінальная частка Еўрабачання. Пікет дазволены мясцовай паліцыяй.

Арганізатар акцыі, Міхась Шэндзік з Кобленцу, паведаміў: «14 траўня мы праводзім акцыю перад уваходам у „Арэну“, дзе пройдзе фінальная частка „Еўрабачання“. Акцыя дазволеная паліцыяй.

Нам дазволілі стаць там, дзе будуць праходзіць усе прадстаўнікі прэсы, усе нас будуць бачыць. Мы будзем трымаць плакаты „Свабоду палітвязням“, тэма тэрарызму таксама будзе прысутнічаць. Канешне, з намі будуць нашыя бел-чырвона-белыя сцягі. Акцыя наша пачнецца ад 17 гадзіны і да 20 гадзіны, а 16-й спатыкаемся на чыгуначным вакзале ў Дзюсельдорфе.
Мяркуецца, што да нас далучацца і актывісты беларускай дыяспары з Бельгіі. Канешне, мы будзем радыя бачыць побач з намі ўсіх, хто неабыякавы да таго, што робіцца сёння ў Беларусі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?