— Чаму па артыкуле Крымінальнага кодэксу Беларусі за абразу прэзыдэнта пакарана так мала людзей?

— Таму што ніхто не жадае асабіста адказваць за тое, што і так усе ведаюць.

* * *

Беларускія рок-фэстывалі:

«Рок за баброў у Бабруйску».

«Рок за ракаў у Ракаве».

«Рок за Барысоў у Барысаве».

«Рок за бараноў у Баранавічах».

«Рок за сланоў у Слоніме».

«Рок за жабаў у Жабінцы».

«Рок за кобраў у Кобрыне».

І галоўная падзея году — «Рок за жлабоў у Жлобіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0