Абменны курс беларускага рубля на пазабіржавым рынку ў чацвер абваліўся яшчэ на 10–15% і дасягнуў Br6 тыс. /$1, што практычна адпавядае дэвальвацыі на 100% адносна афіцыйнага курсу, які на 14 траўня вызначаны на ўзроўні Br3084/$1, пацвярджаюць апытаныя агенцтвам «Інтэрфакс-Захад «банкі і імпарцёры-ўдзельнікі рынку.

«Яшчэ ўчора курс на пазабіржавым рынку быў каля Br5, 4 тыс. за даляр, сёння раніцай здзелкі праходзілі на ўзроўні Br5450-5500. Але потым за 2 гадзіны курс упаў амаль да Br6 тыс. за даляр — «патрэбным» кліентам яго прадавалі па Br5850 -5900, усім астатнім — Br6000-6050 «, — канстатаваў прадстаўнік кампаніі-імпарцёра.

Прадстаўнікі банкаўскай супольнасці тлумачаць, што пазабіржавы курс узляцеў з-за дэфіцыту валюты на наяўным рынку, дзе захоўваецца абмежаванне курсу на ўзроўні Br4 тыс./$1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?