Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 15—17 мая ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Па паўночным усходзе, а днём і ў заходніх раёнах краіны кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны месцамі па захадзе навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер ноччу паўночна-заходні 5—10 м/с, па ўсходзе парывы да 14 м/с, днём няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3—10°С, максімальная днём плюс 14—20°С, па поўдні да плюс 23°С.

У Мінску 15 мая воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер ноччу паўночна-заходні 5—10 м/с, днём няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5—7, максімальная днём плюс 17—19°С.

16 мая ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4—9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5—12°С, максімальная днём плюс 13—19°С, па паўднёвым усходзе плюс 20—23°С.

17 мая ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна па паўднёвым усходзе, днём па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходняй чвэрці 4—9 м/с, днём месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2—9°С, максімальная днём ад плюс 16°С па паўночным захадзе да плюс 23°С па поўдні краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?