У Мінску па вуліцах Бурдзейнага, Валадарскага і Ваўпшасава ў сувязі з выкананнем дарожных работ абмяжоўваецца рух транспартных сродкаў.

Так, рух абмяжоўваецца ў начны час па вул. Бурдзейнага з 12 мая па 21 мая, а таксама па вул. Валадарскага — з 9.00 13 мая да 6.00 17 мая (з закрыццём руху на ўчастку ад пр. Незалежнасці да вул. К.Маркса).

Па вул. Ваўпшасава рух транспарту абмяжоўваецца з 6.00 21 мая да 5.00 23 мая на ўчастку ад вул. Солтыса да вул. Радыяльнай; з 6.00 28 мая да 5.00 30 мая — на ўчастку ад вул. Радыяльнай да вул. Даўгабродскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?