У Беларусі будзе праведзена праверка дысцыпліны і кадравай работы на прадпрыемствах. Аб гэтым у Брэсце заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Падпісана супольнае распараджэнне кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і дзяржсакратара Рады бяспекі па праверцы шэрагу прадпрыемстваў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы», — паведаміў ён.Па словах кіраўніка Адміністрацыі, у ходзе праверкі будуць вывучаны пытанні стану дысцыпліны, ідэалагічнай і кадравай работы, вытворчыя пытанні. Па выніках праверак інфармацыя будзе даложана кіраўніку дзяржавы разам з прапановамі аб прыняцці канкрэтных мер, у тым ліку ў кадравай сферы.