Дуэт Эль і Нікі з кампазіцыяй Running Scared.

Спевакі з Азербайджана Нігяр Джамалы і Эльдар Гасымаў упершыню ў гісторыі конкурсу сталі пераможцамі «Еўрабачання». Другое месца заняў спявак-піяніст з Італіі. А трэцяе месца здабыў спявак са Швецыі — скандынаўская копія расійскага Вараб’ёва.

Першыя месцы ўзялі пераважна чыстыя поп-кампазіцыі, без аніякіх эксперыментаў.

Аляксей Вараб’ёў з Расіі стаў толькі 16-м, прычым ніводная з краін не паставіла яго на першае месца, у тым ліку і Беларусь, якая раней заўжды аддавала Расіі найвышэйшы бал (выняткам быў суродзіч з Нарвегіі Рыбак).

Беларусы на «Еўрабачанні» прагаласавалі за Грузію, Украіну і Нямеччыну. Азербайджан заняў ніжэйшую пазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?