Беларуская спявачка Настасся Віннікава, што выступіла 12 мая ў другім паўфінале з кампазіцыяй I Love Belarus, заняла з 45 баламі 14-е месца сярод 19 удзельнікаў.
Балы Віннікава атрымала ад Малдовы, Украіны (па 10), Македоніі (8), Латвіі (6), Эстоніі (4), Кіпра (3), Босніі і Герцагавіны (2), Румыніі і Славакіі (па 1). У сваю чаргу балы ад Беларусі дасталіся: 12 - Украіне (6-е месца ў паўфінале), 10 - Малдове (10), 8 - Швецыі (1), 7 - Македоніі (16), 6 - Ізраілю (15), 5 - Босніі і Герцагавіне (5), 4 - Даніі (2), 3 - Славакіі (13), 2 - Латвіі (17), 1 - Эстоніі (9).
У фінале 14 мая перамог азербайджанскі дуэт Ell & Nikki (Эльдар Гасымаў і Нігяр Джамал). Артысты, якія выступілі з кампазіцыяй Running Scared, атрымалі 221 бал.
Беларусь аддала 12 балаў Грузіі (9-е выніковае месца), 10 - Украіне (4), 8 - Германіі (10), 7 - Малдове (12), 6 - Азербайджану (1), 5 - Расіі (16), 4 - Швецыі (3), 3 - Італіі (2), 2 - Вялікабрытаніі (11) і 1 бал - Даніі (5).