У Вялікабрытаніі з гэтага года пачнуць рабіць дарагі аналіз крыві, каторы дапаможа распавесці, колькі гадоў пражыве чалавек, піша газета The Independent.

Супярэчлівы тэст, які ўжо выклікаў этычныя спрэчкі, вымярае целамеры – структуры ў храмасомах чалавека. Навукоўцы лічаць, што па іх можна максімальна дакладна вызначыць, наколькі хутка старэе чалавек.

«Мы ведаем, што людзі з кароткімі целамерамі жывуць меней. Але мы не ведаем, ці прынясуць больш доўгія целамеры больш працяглае жыццё», – тлумачыць Марыя Бласка з іспанскага Нацыянальнага цэнтру даследвання раку ў Мадрыдзе, дзе з’явілася ідэя даследаваць целамер.

Лекары гатовыя распавесці, які біялагічны ўзрост чалавека, наколькі пацыент маладзейшы альбо старэйшы за свій рэальны ўзрост, усяго за €500. Біялагіны ўзрост навукоўцы будуць вымяраць па даўжыне целамераў. На думку даследнікаў, вызначэнне ўзросту па целамерах стане папулярным цягам наступных пяці-дзесяці гадоў.

Ідэя вызначэння працягласці жыцця з дапамогай тэсту ўжо выклікала этнічныя спрэчкі сярод навукоўцаў. Пытанні ў спецыялістаў выклікаюць магчымыя рэакцыі людзей на навіну аб колькасці часу да смерці, а таксама спекуляцыі нядобрасумленных арганізацыяў на тэме лекаў супраць старэння і эліксіраў неўміручасці. Акрамя таго, вынікі тэкстаў могуць выклікаць камерцыйны інтарэс у кампаній, каторыя прапануюць медычную страхоўку, якая разлічваецца з улікам рызыкаў сур’ёзных захворванняў альбо смерці ў раннім узросце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?