Былы прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што хваравіта ўспрыняў выкарыстанне чырвоных сцягоў на Дзень Перамогі.

«Я шчыра скажу, што за апошнія гады не адчуваў такой траўмы, якую перажыў 9 мая. Якой трэба быць нацыяй, каб выйсці ў гэты дзень пад чырвоным сцягам?» — сказаў Юшчанка падчас уганаравання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у запаведніку «Быкаўнянскія магілы».

Поводле ягоных словаў, менавіта пад чырвоным сцягам у ўкраінцаў «забіралі жыцці, памяць, гісторыю, мову». Юшчанка нагадаў, што пад чырвоным сцягам адбыўся галадамор 1932–1933 гадоў.

«Ёсць людзі, якія яшчэ ходзяць пад чырвоным сцягам — гэта вялікі блуд, гэта вялікая хлусня, але гэта адбываецца, на маю думку, па адной прычыне — мы да гэтага часу не можам даць адказ на тое, чаму адбылася Быкаўня, чаму адбыўся галадамор», — цытуе экс-прэзідэнта УНІАН.

«На нацыянальнай мове не размаўляюць толькі акупанты, рабы і дурні», — дадаў ён.

«Не забывайце галоўнага — мы ўкраінцы», — падае яшчэ адну цытату з Юшчанкі «Украінская праўда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?