15 мая ў мінскім парку Чалюскінцаў ад атракцыёна «Катальная гара» адчапілася кабінка. Па сведчаннях відавочцаў, дзве дзяўчыны, што знаходзілі там, правіселі ў кабінцы паўгадзіны. Пасля іх знялі супрацоўнікі парка.
Фота interfax.by.
Фота interfax.by.
Цяпер праводзіцца ўнутраннае расследаванне прычын здарэння. Штогод перад пачаткам летняга сезону усе атракцыёны правяраюцца. Пакуль расследаванне не скончыцца, атракцыён запускаць не будуць.
«Катальная гара» з’явілася ў 2009 годзе на месцы «амерыканскіх горак» – «Супер-8». Працягласць атракцыёна скаладае 300 м, міні-вагоны падымаюць людзей на вышыню 14 метраў.
У 2008 годзе ў парку Чалюскінцаў абарваўся іншы атракцыён, «Карусель». Тады пацярпелі пяцёра дзяцей і дарослы. На шчасце, ніхто не загінуў.
