У дачыненні да 55-гадовага жонка распачата справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).

Са слоў падазраванага, 14 мая прыкладна ў 23,00 ён прачнуўся ад таго, што яго 54-гадовая жонка размаўляла па тэлефоне. Ён падумаў, што яна размаўляе з мужчынам. З рэўнасці сарваў з жонкі бюстгальтар і ім задушыў жанчыну.

А гадзіне ночы мужчына, усвядоміўшы, што здзейсніў непапраўнае, патэлефанаваў у хуткую дапамогу. Прыбылыя медыкі канстатавалі смерць жанчыны.

Мужчына затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Раней судзімы не быў, нідзе не працуе. У момант здзяйснення злачынства знаходзіўся быў нападпітку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?