Паводле слоў Шушкевіча, яго выклікалі ў пракуратуру яшчэ 5 мая, аднак позву ён атрымаў толькі праз 10 дзён. «Акрамя таго, мне патэлефанаваў нейкі "Шэрлак Холмс" і заявіў, што мяне выклікаюць сведкай па справе аб выбуху ў мінскім метро 11 красавіка гэтага года. У адказ я заявіў, што ў гэты дзень быў у Бруселі, у Еўрапарламенце, і мне цяжка штосьці сведчыць адносна выбуху. Зразумела, гэты адказ яго некалькі пакрыўдзіў», — сказаў Шушкевіч.

Потым яму патэлефанаваў «больш разумны» чалавек, які запрасіў яго на гутарку ў сувязі з выказваннямі палітыка ў інтэрнэце. «Я наогул не ведаю, што пра мяне піша інтэрнэт, мне тэлефануюць журналісты — я даю каментарыі. Таму не ведаю, пра што ў мяне будуць пытацца», — адзначыў Шушкевіч.

Першапачаткова палітык збіраўся прыйсці у пракуратуру 17 мая. «Аднак у мяне ўзніклі тэрміновыя справы, і мы дамовіліся, што я з'яўлюся ў пракуратуру 18 мая, з адвакатам», — сказаў Шушкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?