Вядомы блогер быў пакараны за «абразу» старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі генерала Мікалая Чаргінца.

Ліпковіч у судзе. Фота «Салідарнасць»

Ліпковіч у судзе. Фота «Салідарнасць»

Першамайскі суд сталіцы 17 мая прысудзіў вядомаму блогеру Яўгену Ліпковічу штраф — 525 тысяч рублёў — за «абразу» старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі генерала Мікалая Чаргінца. Нагадаем, Яўген Ліпковіч 19 сакавіка сёлета спаліў у мінскім Севастопальскім парку кнігу Чаргінца «Таямніца авальнага кабінета». У гэтай кнізе блогера збянтэжылі сцэны эратычнага і нават парнаграфічнага зместу. У сталічнай Цэнтральнай кнігарні згаданая кніга Мікалая Чаргінца каштуе 11700 рублёў. Атрымліваецца, што Ліпковіча аштрафавалі на 45 кніг генерала-літаратара. Адзначым, што сам Чаргінец у суд не з'явіўся, даслаўшы туды свайго прадстаўніка. Як паведаміў Яўген Ліпковіч, ён будзе абскарджваць прысуд.

Увага! Не рэкамендуецца да прагляду непаўналетнім!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?