Генадзь Лоска скарыў сваімі спевамі журы і гледачоў шоў «X Factor», а 23-гадовая Марыя Трыпуцень чатыры разы прызнавалася лепшай танцоркай дня на рэаліці-шоў «You Can Dance».

 23-гадовая Марыя Трыпуцень чатыры разы прызнавалася найлепшай танцоркай дня на рэаліці-шоу «You Can Dance». Фота onet.pl

23-гадовая Марыя Трыпуцень чатыры разы прызнавалася найлепшай танцоркай дня на рэаліці-шоу «You Can Dance». Фота onet.pl

 36-гадовы музыка Генадзь Лоска з Гродна скарыў сваімі спевамі журы і гледачоў шоў «X Factor». Фота onet.pl

36-гадовы музыка Генадзь Лоска з Гродна скарыў сваімі спевамі журы і гледачоў шоў «X Factor». Фота onet.pl

Адразу два беларусы трапілі ў фінал папулярных польскіх тэлешоў. 36-гадовы музыка Генадзь Лоска з Гродна скарыў сваімі спевамі журы і гледачоў шоў «X Factor», а 23-гадовая Марыя Трыпуцень з Барысава чатыры разы з пяці прызнавалася лепшай танцоркай дня на рэаліці-шоў «You Can Dance».

36-гадовы музыкант Генадзь Лоска яшчэ на пачатку 90-х пераехаў з Гродна ў Варшаву разам з сваім гуртом «Seven B». Пасля заснаваў сольны музычны праект, які, праўда, сур’ёзнага камерцыйнага поспеху не меў. Грошы музыка зарабляў у асноўным тым, што граў на вуліцах Варшавы. З год таму яго пабачыла ўся Польшча ў папулярным тэлешоў «Мam Talent» (фактычна аналаг расійскага шоу «Минута славы»). У наступны этап Генадзь не трапіў, але гледачам запомніўся. Пасля гэтага на youtube сталі выкладаць відэа выступаў беларускага музыкі на вуліцах польскай сталіцы.

Удзел у тэлешоў «X Factor» на канале TVN стаў для яго больш удалым. Музыка прайшоў усе стадыі адбору, трапіў у фінал і мае ўсе шанцы стаць пераможцам. Пры той папулярнасці, якая абрынулася на яго ў апошні час, Лоска не адмовіўся ад вулічных канцэртаў. Паслухаць яго збіраюцца не дзесяткі, як раней, а сотні чалавек.

«Генадзь скарыў палякаў сваёй аўтэнтычнасцю і шчырасцю. У ім няма пафасу, уласцівага тым, хто ўдзельнічае ў тэлешоў. Ён проста бярэ гітару і спявае. І гэтая прыродная шчырасць імпануе дзесяткам тысячаў людзей», — кажа яшчэ адзін музыкант з Беларусі, які жыве ў Польшчы — Павел Карпеш, больш вядомы, як Кроў — лідар праекту «Чырвоным па белым».

Розгаласу ў Польшчы нарабіла і 23-гадовая танцорка Марыя Трыпуцень з Барысава. Апошнім часам яна жыла ў Мінску, дзе працавала харэографам у адной са школаў танца. Вырашыла паўдзельнічаць у кастынгу ў Варшаве на рэаліці-шоў «You Can Dance» і трапіла ў лік удзельнікаў, скарыўшы сваім танцам журы.

Цяпер Марыя трапіла ў апошнюю стадыю конкурса. Пасля кожнага тэлешоў, якое дэманструецца ў жывым эфіры, журы называе лепшага танцора дня. Чатыры разы з пяці было названа імя беларускі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?