Чытачам, якія пішуць лісты ў абароны «Нашай Нівы» і «Народнай Волі», кляпаюць стандартныя адпіскі.

«Дасылаю Вам лiст з адпіскай з Мініcтэрства інфармацыі на зварот адклікаць іск пра спыненне выпуску газет «Наша Ніва» і «Народная Воля», — піша нам спадарыня Ірына з Гомеля. — Гэты ліст інакш як адпіскай не назавеш. І напярэдадні суда ўжо дакладна вядома, што на ім забарона незалежных выданняў будзе прыкрывацца гэтымі «фармулёўкамі», а погляды грамадзян у разлік брацца не будуць. Але вось пытанне: Міністэрства інфармацыі, мабыць, нас за дурняў трымае?

Хіба невідавочна, што зачыняюць два апошнія рэспубліканскія неафіцыйныя выданні ў той час, калі нават афіцыйным забараняецца разглядаць некаторыя гарачыя эканамічныя тэмы?
"

Копіі лістоў Мінінфа з дакладна такім самым тэкстам, як атрымала спадарыня Ірына, дасылаюць у Рэдакцыю чытачы і з розных мясцін Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?