Ён прыехаў на адкрыццё музычнага форуму «Магія раяля» ў Белдзяржфілармоніі.

 Мікалай Пятроў. Фота РИА Новости

Мікалай Пятроў. Фота РИА Новости

Адзін з лепшых расійскіх піяністаў, народны артыст СССР, прэзідэнт Акадэміі расійскага мастацтва Мікалай Пятроў, які прыехаў на адкрыццё музычнага форуму «Магія раяля» ў Белдзяржфілармоніі, шпіталізаваны з інсультам у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Адбіліся шматгадовыя жахлівыя перагрузкі — М. Пятроў граў 60-70 канцэртаў у год, прычым у яго багажы практычна ўвесь канцэртны рэпертуар піяніста.

На сённяшні дзень стан артыста цяжкі. Але вакол яго сябры і прафесіяналы. Каб выратаваць жыццё вялікага артыста, мабілізаваны лепшыя лекары Беларусі.

Нажаль, але заўтрашні канцэрт у Белдзяржфілармоніі, у якім павінен быў прымаць удзел вялікі піяніст, пройдзе без маэстра. У дуэце з Аляксандрам Гіндзіным замест яго выступіць узыходзячая зорка з Расіі піяніст Юрый Фаворын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?