Шнар на твары Эўропы і чорная дзірка эўрапейскай дэмакратыі» – так назваў Беларусь прэм’ер-міністар Фінляндыі Маты Ванханэн, выступаючы сёньня ў Эўрапарлямэнце. Выступ быў прысьвечаны падвядзеньню вынікаў паўгадавога старшынства Фінляндыі ў Эўразьвязе. Днямі Эўразьвяз зьбіраецца прыняць рашэньне аб выключэньні Беларусі з генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў аб’яднанай Эўропы. Паведамляецца, што выкананьне гэтага рашэньня будзе адтэрмінаванае на паўгады, каб даць шанец беларускім уладам выправіць сытуацыю.
Прэм’ер Фінляндыі: «Беларусь - шнар на твары Эўропы»
Так сказаў прэм’ер-міністар Фінляндыі Маты Ванханэн падчас падвядзеньня вынікаў паўгадавога старшынства Фінляндыі ў Эўразьвязе.