Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў чарговы раз публічна агучыў сваё стаўленне да чыноўнікаў і кіраўнікоў, якія імкнуцца любымі спосабамі пратрымацца ва ўладзе як мага даўжэй.
«Калі чалавек прыйшоў ва ўладу назаўжды, гэта, як правіла, нічым добрым не канчаецца», — сказаў Мядзведзеў, каментуючы той факт, што за час яго прэзідэнцтва у Расіі змянілася не менш за палову губернатараў.
«Нельга працаваць па 20 гадоў. Трэба даваць дарогу маладым, ствараць кадравы рэзерв, выхоўваць годных пераемнікаў…», — дадаў Мядзведзеў.